У Польшчы набірае абароты новы бізнэс. Нядаўнія змены ў заканадаўстве дазволілі палякам легальна вербаваць грамадзян трэціх краін для працы ў краінах ЕС, у тым ліку і ў Латвіі. Ужо завербавана вялікая колькасць беларусаў і яшчэ большая колькасць украінцаў, піша Latvijas Bizness, дадатак Latvijas Avīze.

Зараз у беларусаў з'явілася магчымасць працаваць у іншых краінах, нібыта працуючы ў Польшчы.

Іх адпраўляюць у працяглую камандзіроўку. Заробкі, якія ім плацяць, афармляюцца як камандзіровачныя. Гэта значыць, піша Latvijas Bizness, што ўсе падаткі праходзяць міма бюджэту Латвіі. Пры гэтым павялічваецца канкурэнцыя за працоўныя месцы, а дзяржава губляе кантроль над міграцыйнымі патокамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?