Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч уляпаўся ў чарговы скандал. Сітуацыю апісаў на сваёй фэйсбук-старонцы вядучы Юрый Таболін.

Таболін пад'ехаў на паркоўку да офіса, а на паркоўцы не было свабодных месцаў. А на паркавальным месцы для людзей з інваліднасцю стаяў Bentley 7777 AM-7 без адпаведных знакаў або пасведчання ♿. Сам Таболін мае права ставіць аўтамабіль на такое месца.

Вядучы думаў папрасіць уладальніка прыпаркавацца па правілах. Аднак кантактаў на машыне не было, яе давялося «падціснуць».

Праз 30 хвілін Таболіну патэлефанаваў мужчына гадоў 50-ці і паведаміў: «Прыбяры машыну, а то няма чаго будзе прыбіраць праз 5 хвілін». Далей у адрас Таболіна паляцелі мацюкі і абразы.

Аказалася, што машына з нумарам 7777 AM-7 належыць Аркадзю Ізраілевічу.

Бэнтлі, які стаіць на месцы для інвалідаў, сфатаграфавалі карыстальнікі форуму «Анлайнера».

Фота: форум «Анлайнер».

Фота: форум «Анлайнер».

Сам Ізраілевіч адмаўляе сваю датычнасць да інцыдэнту. У каментарах ён напісаў, што не знаходзіцца цяпер у горадзе.

Таксама ў каментарах ён прапанаваў «падтрымку» Таболіну:

Крыху пазней Ізраілевіч пакінуў яшчэ адзін дзіўны каментар.

Чытайце таксама:

Ізраілевіч: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць

Ізраілевіч патузаўся ля рэстарана ў Курапатах з пратэстоўцамі: «Там людзі стаяць за грошы»

Бізнэсмен Ізраілевіч — «Нашай Ніве»: Не мучцеся, размаўляйце па-руску!

Як бізнэсмен Ізраілевіч адрэагаваў на затрыманне Севярынца ФОТАФАКТ

«Новы час» выйграў суд у Ізраілевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?