Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Прадстаўнікі БРСМ падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам рабілі шмат прапаноў, і адна з іх тычылася больш шырокай папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі краіны, піша БелТА.

У прыватнасці, удзельніца сустрэчы Анастасія Лапко распавяла пра тое, што падчас узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі, Эльбрус і Кіліманджара, яны з мужам з гонарам узнялі там дзяржаўны сцяг Беларусі, які стаў сямейнай рэліквіяй. Прадстаўнік БРСМ прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны. На яе думку, беларускі сцяг павінен быць у кожнай сям'і, і прапанавала зрабіць пры будучым перапісе насельніцтва такі падарунак у кожны дом.

Анастасия Лапко. Фото: ctv.by.

Анастасия Лапко. Фото: ctv.by.

Кіраўніку дзяржавы спадабалася гэтая прапанова: «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што традыцыя шырока папулярызаваць нацыянальную сімволіку ёсць у многіх краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0