president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам БРСМ распавёў, што стараецца аддаваць заняткам спортам прыкладна дзве гадзіны ў дзень, піша БелТА.

«Я ўвогуле ў спартзале не займаюся, хоць шмат аддаю (спорту). У мяне норма дзве гадзіны ў дзень або трохі больш, якія я павінен аддаць спорту. Гэта абавязкова. І вам раю. За вамі дзеці пацягнуцца», - распавёў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што заняткі ў залах, закрытых памяшканнях або, напрыклад, на бегавой дарожцы яму не па душы. «І вам раю больш займацца на вуліцы. Гэта выдатна, асабліва раніцай. Выйшаў на вуліцу, прабегся. Раніцай трэба 30-45 хвілін займацца спортам, асабліва мужыкам, каб мужыкамі быць. Прабегліся, нагрузілі ногі, падцягнуцца дзесьці, качнуць прэс», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0