Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што яе цяперашні тэрмін на гэтай пасадзе будзе апошнім. Пра гэта паведамляе ў панядзелак Associated Press са спасылкай на агенцтва DPA.

Паводле звестак яго крыніц, такую заяву Меркель зрабіла на сустрэчы з праўленнем сваёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) для абмеркавання вынікаў выбараў у федэральнай зямлі Гесэн. AP адзначае, што раней палітык сама ніколі не пацвярджала паведамленні аб тым, што сыдзе з пасады пасля заканчэння цяперашняга тэрміну ў 2021 годзе.

Раней 29 кастрычніка паведамлялася, што Меркель заявіла пра гатоўнасць адмовіцца ад пасады старшыні ХДС і не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у снежні. У той жа час DPA перадавала, што яна хацела б захаваць пасаду канцлера.

ХДС паказаў нізкі вынік у Гесэне, хоць і стаў пераможцам. На выбарах, паводле папярэдніх вынікаў, партыя набрала 27,2%.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0