На 30 базавых велічыняў (735 рублёў) аштрафаваны 29 кастрычніка ў Мінскім раённым судзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, піша Радыё Свабода.

Палітыка пакаралі за ўдзел і выступ на сходзе абаронцаў Курапатаў, які прайшоў каля рэстарацыі «Паедзем паядзім» 9 верасня.

Паводле Віталя Рымашэўскага, яго пакаралі за тое, што «стаяў на фоне бел-чырвона-белага сцяга і публічна выказваў меркаванне наконт рэстарацыі «Паедзем паядзім».

На працэсе суддзя пытаўся ў палітыка, ці зьвяртаўся ён па дазвол выказваць такое меркаваньне. «Гэта ўсё, што трэба ведаць пра беларускі суд», — пракаментаваў вырак Віталь Рымашэўскі.

Раней за удзел і выступы на сходзе 9 верасня ў Курапатах ужо былі аштрафаваныя ягоныя ўдзельнікі: Ганну Шапуцьку суд пакараў штрафам ў 20 базавых велічыняў (490 рублёў), Алену Талстую — на 50 базавых (1 225 рублёў), мастака Алеся Марачкіна— на 20 базавых(490 рублёў), рэжысёр Валер Мазынскі атрымаў 5 базавых велічыняў штрафу (122,5 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0