Заўзятараў-хуліганаў змогуць пазбаўляць права наведваць спартыўныя спаборніцтвы на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў, набылі моц адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БелТА.

Сёння набываюць моц папраўкі ў адміністрацыйнае заканадаўства, якія датычацца забароны на наведванне стадыёнаў для фанатаў-парушальнікаў. За дробнае хуліганства, распіванне алкаголю, прапаганду нацысцкай сімволікі і іншыя правапарушэнні заўзятараў будуць пазбаўляць права наведваць спартыўныя спаборніцтвы на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0