Здарэнне адбылося 1 кастрычніка. Гаспадыня збіралася пераязджаць і пераносіла рэчы на вуліцу. Вынесла і канапу, а праз нейкі час яе скралі, паведамляе мінская міліцыя.

Жанчына звярнулася ў міліцыю, ацаніўшы прапажу ў 300 рублёў.

Міліцыя хутка знайшла злачынцаў. Выявілася, што крадзёж здзейснілі 56-гадовы сантэхнік, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае дзеянне, а таксама яго 45-гадовы знаёмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0