Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) абвесціла пра пачатак кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сымбаля Беларусі — герба «Пагоня».

На першым этапе кампаніі БСДП плануе высылаць поштай налепкі з гістарычным гербам «Пагоня» грамадзянам, якія звярнуцца да арганізатараў.

На другім этапе кампаніі беларусы, якія наклеяць герб «Пагоня» на сваё аўто і вышлюць фотаздымак з ім арганізатарам, здолеюць прыняць удзел у розыгрышы аўтамабільнага відэарэгістратара. Аб даце розыгрышу будзе паведамлена дадаткова.

Заяўкі на «Пагоні», а таксама фотаздымкі «Пагоні» на аўто можна высылаць на электронны адрас партыі — [email protected]

У заяўцы неабходна пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку, паштовы адрас (індэкс, вобласць, горад, вуліца, дом, корпус, кватэра), а таксама мабільны тэлефон. Адна «Пагоня» будзе высылацца на адзін адрас.

Акцыя адбудзецца ў межах кампаніі «100 год БНР».

Старшыня БСДП Ігар Барысаў адзначае, што налепкі поштай — гэта ўнікальная магчымасць для прадстаўнікоў з рэгіёнаў атрымаць герб «Пагоня», бо знайсці яго ў продажы ў сярэдніх, малых гарадах і сельскай мясцовасці амаль немагчыма.

«Чым больш будзе візуалізацыі герба «Пагоня» у тым ліку на аўтамабілях, тым больш маштабна мы можам паказаць, што грамадзяне Беларусі з’яўляюцца прыхільнікамі незалежнасці і нацыянальнай дзяржавы з яе гістарычнымі сімваламі. Усё гэта стварае фон, дыскурс і набліжае нас да таго моманту, калі і ўлада не можа ігнараваць пазіцыі грамадзян, бо яны становяцца заўважнымі і маштабнымі, — кажа Ігар Барысаў.

У выпадку паспяховасці акцыі арганізатары абяцаюць яе працяг.

Чытайце таксама. «Пагоня»: 10 фактаў пра нацыянальныя сімвалы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру