Здарэнне адбылося вечарам 22 кастрычніка, паведамляе СК.

51-гадовы жыхар Салігорска сеў у таксі і папрасіў кіроўцу адвезці яго да Дома міласэрнасці на вул. Скарыны.

Прыбыўшы да месца прызначэння, на аўтамабільнай стаянцы пасажыр нанёс таксісту некалькі удараў цвёрдым прадметам па галаве. Як мяркуецца, біў тронкам ад нажа. Кіроўца выбег з аўтамабіля з сумкай з каштоўнымі рэчамі, адбег ад аўто на бяспечную адлегласць і звярнуўся ў праваахоўныя органы. Пасажыр, нічым не завалодаўшы, схаваўся ў лесе непадалёк.

Хутка яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0