У Канстытуцыйны суд звярнуліся Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і грамадская рада пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

Яны лічаць непрымальнай існуючую сітуацыю, калі кожны чалавек мае права здымаць на фота і відэа любога іншага чалавека, які знаходзіцца ў публічнай прасторы — на вуліцы, у транспарце, на масавай акцыі.

Адвакаты мяркуюць, што публікацыя ў інтэрнэце такіх фота і відэа спалучана «з парушэннем правоў і законных інтарэсаў» грамадзян. Па іх трактоўцы, «выкарыстанне выявы грамадзяніна без яго згоды з'яўляецца уварваннем ў яго прыватнае жыццё, а таксама парушэннем права на асабістую таямніцу».

Грамадская рада пры МУС дадае яшчэ адну праблему — маўляў, абы-хто фатаграфуе супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні.

Публікацыя такога здымка можа стаць забароненай як па «лініі» міліцыі, так і па «лініі» Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Фота Сяргея Гудзіліна. 

Публікацыя такога здымка можа стаць забароненай як па «лініі» міліцыі, так і па «лініі» Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Фота Сяргея Гудзіліна. 

Канстытуцыйны суд прызнаў, што пытанне не ўрэгулявана належным чынам і прапануе ўраду падрыхтаваць адпаведны законапраект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0