Магілёвец пагражаў забіць нажом 80-гадовага дзядулю, які жыве з ім.
23-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар пагражаў пенсіянеру не ўпершыню. Раней ён ужо быў судзімы за крадзеж і хуліганства, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
На гэты раз п'яны ўнук стаў высвятляць, як хутка дзядуля плануе вызваліць жылплошчу, каб ён змог прывесці ў дом дзяўчыну.
Калі пенсіянер стаміўся адказваць на пытанні, хлопец узяў у рукі нож і стаў ім пагражаць. Напалоханы мужчына выклікаў міліцыю.
Магілёвец арыштаваны. Хлопцу пагражае штраф альбо арышт на шэсць месяцаў.
0
0
0
0
0
0