29-гадовы мужчына нядаўна вярнуўся з заробкаў у Расіі. Незадоўга да гэтага памерла ягоная бабуля. У вечар здарэння мужчына выпіў спіртное. Ён спачатку зайшоў да мясцовай жыхаркі, якая пражывала побач з хатай бабулі ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна, і стаў выкрыкваць дзіўныя фразы кшталту: «Дзе баба?». Жанчына спалохалася і патэлефанавала ў міліцыю.

Мужчына тым часам накіраваўся ў бабуліну хату і падпаліў яе. Калі выйшаў на вуліцу, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія ўжо прыехалі ў Сычкава і шукалі яго. На шчасце, пажар не паспеў разгарэцца, хата практычна не пацярпела.

Сам падпальшчык кажа, што такім чынам спрабаваў пазбавіцца ад успамінаў пра бабулю. Ён не паспеў прыехаць на яе пахаванне і быў засмучаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?