Фота Вольгі Шукайлы, Tut.by

Фота Вольгі Шукайлы, Tut.by

Урад прапануе працягнуць праграму сямейнага капіталу на 2020—2024 гады і дазволіць выкарыстоўваць суму, атрыманую пры нараджэнні трэцяга дзіцяці, да яго 18-годдзя на рашэнне жыллёвых пытанняў і адукацыю. Таксама плануецца перагляд памеру дапамог для мамаў у дэкрэце. Пра гэта прэм'ер-міністр Сяргей Румас распавёў, прадстаўляючы праграму ўрада ў парламенце, піша Tut.by.

Сяргей Румас патлумачыў, што хутка вырашыць праблему дэмаграфіі ў Беларусі не дазваляюць некалькі фактараў.

— Сітуацыя з памяншэннем жанчын фертыльнага ўзросту штогод прыкладна на 4—5%.

— Высокія тэмпы старэння насельніцтва і штогадовы сыход з жыцця парадку 115—120 тысяч чалавек.

— Гэтыя два фактары не пакрываюцца міграцыйным прыростам насельніцтва, ён у нас невялікі — каля 3—4 тысяч чалавек штогод. І гэта, напэўна, не самы лепшы спосаб вырашэння гэтай праблемы, — заўважыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ўрад праблемы дэмаграфіі будзе вырашаць, ствараючы ўмовы для павелічэння нараджальнасці.

— У першую чаргу гэта жыллёвыя пытанні, — распавёў Сяргей Румас. — Мы сёння рыхтуем прапановы на разгляд кіраўніка дзяржавы аб працягу праграмы сямейнага капіталу, якая заканчвае сваё дзеянне ў 2018 годзе, на новы пяцігадовы цыкл — 2020-2024 гады. І працяг мы прапануем суправадзіць некаторай яе мадэрнізацыяй. У прыватнасці, прапануем даць магчымасць грамадзянам не чакаць 18-гадовага ўзросту (дзіцяці), а накіроўваць сродкі на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і. Гэтую практыку мы прапануем распаўсюдзіць і на атрыманне адукацыі адным з членаў шматдзетнай сям'і. Таксама ў пакеце перагляд памераў дапамогі, якія атрымліваюць мамы, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, і некаторая трансфармацыя гэтай дапамогі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, сёння пакет прапаноў будзе ўнесены на разгляд прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0