Здарэнне адбылося 10 кастрычніка, паведамляе сайт гарадской міліцыі.
58-гадовы мужчына прыехаў з Гомельскай вобласці ў адзін з медцэнтраў сталіцы, каб зрабіць аперацыю па выдаленні катаракты. На яе ён 5 гадоў збіраў грошы: з сабой узяў 1900 рублёў і 290 даляраў.
Мужчына прыехаў на аўтобусе ў Мінск, і да візіту да доктара было яшчэ шмат часу. Ён вырашыў, што крыху алкаголю яму не зашкодзіць.
У двары па вул. Кірава ён піў з пляшкі каньяк. У той момант да яго падышоў іншы мужчына, яны разгаварыліся. Разам выпілі, і, відаць, першы мужчына моцна перабраў з алкаголем, чым і скарыстаўся зламыснік. З торбы ён скраў кашалёк, у якім знаходзіліся ўсе грошы на аперацыю. Адсутнасць кашалька пацярпелы пабачыў толькі на вакзале.
Што праўда, момант крадзяжу зафіксавалі камеры відэаназірання.