Каля менскай рэстарацыі «Поедем поедим» зноў здарыўся канфлікт, расказаў Свабодзе адзін зь лідэраў абаронцаў Курапатаў Павал Севярынец. Паводле яго, госьці сузаснавальніка рэстарацыі Леаніда Зайдэса парвалі куртку актывісту Дзянісу Ўрбановічу, дасталася і «чалавеку ў цывільным». Моцна ніхто не пацярпеў.

«Сёньня ў рэстарацыю прыехаў Леанід Зайдэс, і да восьмай вечара да яго падцягнуліся госьці, каля сямі машынаў, — кажа Свабодзе Павал Севярынец. — Былі тыя, хто браў буклеты і праяжджаў на тэрыторыю рэстарацыі. Але былі і тыя, хто паводзіў сябе груба і нахабна. Кідаліся на абаронцаў Курапатаў.

Адна жанчына тут зусім неадэкватная, кідалася ў тым ліку на міліцэйскага апэратара, спрабавала вырваць у яго камэру. Другая крычала: «Мой дзед служыў у НКВД! Так, я прыехала сюды». Яна прывяла з сабой двух дзяцей. Дэманстратыўна прыяжджаюць і спрабуюць нейкую правакацыю наладзіць».

ДАІ, кажа Севярынец, прыехала складаць пратаколы на абаронцаў Курапатаў. Але ён спадзяецца, што адказаць прыйдзецца і наведнікам, бо іхныя дзеяньні фільмавала і міліцыя. Севярынец адзначае: нумары на машынах — «адны дзявяткі». Маўляў, «відавочна, што нейкія блатныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?