Сёння ў Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі трамвайныя шляхі ад вуліцы Чапаева да плошчы Мяснікова. Па іх ужо пайшоў транспарт, піша tut.by.

Трамвайныя шляхі на Першамайскай і Ульянаўскай закрылі на рэканструкцыю ў сакавіку 2018 года і абяцалі адкрыць да 1 лістапада. Але гэта адбылося напярэдадні ўвечары. Тут, як звычайна, пачалі хадзіць трамваі № 1, 4 і 7.

Візуальна трамвайныя шляхі змяніліся. Як мінімум тут зрабілі новыя прыпынкі. На ўсе працы па рэканструкцыі ў інвестпраграме сталіцы было закладзена больш за 8,5 мільёна даляраў.

Нагадаем, гэты адрэзак шляхоў ужо зачынялі ад 2015 года да верасня 2017-га з-за будаўніцтва метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0