У аэрапорце Ашхабада рэгістрацыя на рэйсы, якія выляталі ў Франкфурт і Парыж, была cпынена, і частка пасажыраў не трапіла ў самалёт, які вылецеў раней устаноўленага часу. Пра гэта паведамляе Радыё Азатлык са спасылкай на крыніцы.
Па словах супрацоўніцы аэрапорта, рэгістрацыю перапынілі з-за паездкі прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава. «Прыкладна праз гадзіну пасля пачатку рэгістрацыі рэйс закрылі. Хто паспеў да гэтага, прайшоў, астатнія засталіся. На пытанне чаму адказалі: «яшулі ляціць», - сказала яна.
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці рабіў у той дзень прэзідэнт Туркменістана вылет з Ашхабада, няма.