У Віцебску падлетак смяротна параніў нажом 35-гадовага мужчыну, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Здарэнне адбылося вечарам 27 кастрычніка на вул. Гагарына. Падчас канфлікту 16-гадовы юнак ударыў нажом мужчыну. Ад атрыманых траўмаў той памёр у бальніцы, а падлетак уцёк з месца здарэння. Цягам гадзіны яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У маладога чалавека знайшлі нож.

Хлопцу прад'яўленае абвінавачванне па ч.1 арт.139 КК (забойства). Ён змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0