Здарэнне адбылося ў ноч на 1 лістапада прыкладна ў 1.20 недалёка ад вёскі Ганчароўка, паведамляе «Дняпровец».
Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Ён загінуў.
Пасажыры — дзве дзяўчыны і хлопец — дастаўлены ў рэанімацыю.





