На саміце АДКБ, які адбудзецца 8 лістапада ў Астане, кіраўнікі дзяржаў будуць шукаць адказы на складаныя пытанні міжнароднага становішча.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Сената парламента Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, піша БелТА.

«Літаральна праз некалькі дзён мы сустрэнемся ў Астане: у нас саміт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Вельмі шмат пытанняў — і рэфармаванне гэтай арганізацыі, узмацнення яе ролі і вагі ў міжнародных справах, асабліва ў гэты няпросты час. У Астане, як заўсёды, мы будзем шукаць адказы на складаныя пытанні міжнароднай абстаноўкі», - сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0