Фота Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны гібелі трох чалавек на пажары, паведамляе сайт ведамства.
Папярэдне вядома, што раніцай 1 лістапада загарэўся адзін з прыватных дамоў у горадзе Віцебску. Супрацоўнікі МНС у ходзе ліквідацыі пажару знайшлі целы трох чалавек.
Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.





