У Вялікабрытаніі з 1 лістапада дазволена купля і ўжыванне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах, піша BBC.
Набыць марыхуану можна выключна па рэцэпце. Выпісваць такія рэцэпты могуць толькі пэўныя спецыялісты, у строга вызначаных выпадках, калі іншыя лекі неэфектыўныя.
У дзвюх краінах — Канадзе і Уругваі — дазволена ўжыванне марыхуаны і ў медыцынскіх, і ў рэкрэацыйных мэтах. Таксама медыцынская марыхуана легальная ў амаль 30 амерыканскіх штатах, у амаль 10 з іх дапушчальна ўжываць яе і ў рэкрэацыйных мэтах.