Фота СК

Фота СК

У Гродне знайшлі і затрымалі жанчыну, што выкінула на сметнік нованароджанага сына, паведамілі сёння на брыфінгу СК у абласным цэнтры.

Нагадаем, што цела знайшлі 9 кастрычніка ў кантэйнеры для смецця.

У ходзе расследавання справы была выяўлена асоба жанчыны.

Гэта 34-гадовая гарадзенка. Яе мацярынства пацвердзілася па выніках правядзення даследавання ДНК.

31 кастрычніка жанчына затрыманая следчымі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на высвятленне матываў і мэтаў ўчынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0