Зніклая ў Брэсцкім раёне старшакласніца вярнулася дамоў, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Па дапамогу ў пошуку 15-гадовай дачкі ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Чарнаўчыцы. Паводле яе слоў, дзесяцікласніца сышла з дома 26 кастрычніка каля 17.10. Дзе яна магла знаходзіцца, сваякі не ведалі.

 «Гісторыя выклікала грамадскі рэзананс. Да дзяўчыны і яе акружэння спрабавалі дагрукацца, растлумачыць, што дома па ёй сумуюць, чакаюць. Бліжэй да апоўначы 31 кастрычніка школьніца сама вярнулася. Паводле яе слоў, днём яна гуляла, начавала ў сяброўкі ў Брэсце», — адзначыла Ганна Івашчанка.

Дапамогу ў пошуку дзяўчыны праваахоўнікам аказвалі валанцёры атрада «Анёл»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру