1 лістапада ў Ашхабадзе стартуе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. Адправілася туды і беларуская дэлегацыя з Андрэем Арамнавым пасля года дыскваліфікацыі.
Пытанні падрыхтоўкі да мерапрыемства былі абмеркаваныя на пасяджэнні ўрада краіны з удзелам прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава. Сам Бердымухамедаў проста на пасяджэнні паказаў некалькі практыкаванняў са штангай, члены ўрада былі ў захапленні, паведамляе Радыё Азатлык.