Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што ФРГ будзе выступаць за працяг санкцый супраць РФ, паколькі прагрэсу ў рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей пакуль няма. Пра гэта яна заявіла ў чацвер у Кіеве, трансляцыю вёў нямецкі тэлеканал Welt.

«Па стане на сённяшні дзень Германія будзе ў тым ліку і ў снежні выступаць за працяг санкцый», — сказала яна.

«Мы заўсёды казалі, што санкцыі ўвязаныя з пэўнай сітуацыяй і што калі будзе прагрэс, то мы зможам абмяркоўваць палёгку санкцый», - адзначыла канцлер. «На жаль, цяпер сітуацыя такая, што мінскія пагаднення не выконваюцца», — канстатавала яна.

Цяпер у дачыненні да Расеі дзейнічае некалькі пакетаў санкцый ЕС: эканамічныя, індывідуальныя абмежавальныя меры і санкцыі па Крыме. Апошні - гэта набор мэтавых санкцый у дачыненні да Крыма, з якім еўрапейскаму бізнэсу забаронена падтрымліваць якія-небудзь сувязі. Меры, прынятыя ў рамках так званай Стратэгіі ЕС па непрызнанні рашэння Расіі аб далучэнні Крыма, дзейнічаюць да 31 студзеня 2019 з магчымасцю працягу.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру