На чыгуначным перагоне Малькавічы-Ганцавічы загінуў васьмікласнік, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка. Няшчасны выпадак адбыўся 31 кастрычніка прыкладна ў 19.52.

Малады чалавек пераходзіў пуці па-за пешаходным пераходам і трапіў пад таварны цягнік. Ён не рэагаваў на гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст.

Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі. Нягледзячы на намаганні лекараў, падлетак у 23.00 памёр.

«Міліцыя высветліла асобу загінулага - гэта 13-гадовы васьмікласнік, які пражываў у Ганцавічах. Мясцовы РАСК праводзіць далейшую праверку», - паведаміў Аляксандр Марчанка.

Састаў затрымаўся на 30 хвілін, графік руху цягнікоў парушаны не быў. Ад пачатку года на чыгунцы Беларусі адбылося 98 няшчасных выпадкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру