Зламыснік, які паведаміў пра мініраванне сталічнага чыгуначнага вакзалу і цэнтральнага аўтавакзала, патрабуе за 250 000 грыўняў (каля 9 600 даляраў) за тое, што не ўзарве выбухоўкі, піша «Украінская праўда».

«Каля гадзіны таму паступілі паведамленні аб мініраванні цэнтральнага аўтавакзала і сталічнага чыгуначнага вакзалу. На месца прыбылі выбухатэхнікі і кінолагі. Людзей эвакуіравалі», — паведаміў прадстаўнік Нацпаліцыі.

Ён дадаў, што зламыснік патрабуе 250 000 грыўняў, пры атрыманні якіх абяцае «не задзейнічаць выбуховыя прылады».

Ён адзначыў, што па стане на 20.45 выбухоўкі на чыгуначным вакзале не знайшлі. На аўтавакзале спецыялісты працягваюць пошукі.

Раней стала вядома, што ў Кіеве эвакуіравалі Паўднёвы вакзал з-за паведамлення аб мініраванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0