У Савет міністраў Беларусі 1 лістапада накіраваная пэтыцыя «Зрабіць Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!» з 2.588 подпісамі, паведаміла радыё «Свабода». Аўтары калектыўнага звароту, каталіцкія вернікі, просяць зрабіць непрацоўнымі днямі 1 або 2 лістапада, калі ня толькі каталікі, але і многія іншыя беларусы наведваюць магілы сваіх блізкіх памерлых.

У народзе гэтае старажытнае сьвята памінаньня памерлых называюць Дзяды. Да 1998 году 2 лістапада было ў Беларусі непрацоўным — нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, якую адзначаюць увесну. Але ўказам ад 26 сакавіка 1998 году № 157 «Аб дзяржаўных сьвятах, сьвяточных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень памяці продкаў быў прызнаны сьвяточным, аднак працоўным днём. Тады ж былі скасаваныя выходныя панядзелкі пасьля Вялікадня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру