У Нэшвіле, штат Тэнэсі, асуджанага пакаралі смерцю на электрычным крэсле. Такое пакаранне не праводзілася на тэрыторыі ЗША з 2013 года, паведамляе тэлеканал WSMV.

63-гадовы Эдмунд Загорскі асабіста папрасіў улады штата замяніць увод смяротнай ін'екцыі на пакаранне на электрычным крэсле. На яго думку, такая смерць павінна была стаць больш хуткай і менш балючай.

Як адзначае WSMV, апошні раз пакаранне на электрычным крэсле ў ЗША прымянялася ў 2013 годзе ў штаце Вірджынія. У Тэнэсі падобны від пакарання не выкарыстоўваўся з 1960 года.

Эдмунд Загорскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання ў 1984 годзе. Яго асудзілі за забойства дваіх чалавек падчас здзелкі па продажы наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?