Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося ў Рагачове 13 кастрычніка. Трое вучняў СШ №4 — два 14-гадовыя дзевяцікласнікі і адзін 11-класнік — вярталіся дадому, выпіўшы піва, паведамляе СК.

Шлях ішоў па алеі ўздоўж іх школы, дзе яны беспрычынна зламалі 7 саджанцаў рабіны. Прычым двое хлопцаў ўсяго некалькі месяцаў таму самі бралі ўдзел у пасадцы гэтых дрэў.

Неўзабаве асобы правапарушальнікаў былі высветленя. Рагачоўскім РАСК была была заведзена крымінальная справа. Калі непаўналетнія ўсвядомілі, што за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць, яны пакаяліся і вырашылі пакрыць прычыненую шкоду.

Бацькі дапамаглі навучэнцам набыць 11 новых саджанцаў, якія тыя самастойна высадзілі на тэрыторыі школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0