Жыхару Воранава было прад'яўленае абвінавачванне ў незаконным пазбаўленні волі, піша БелТА.

Нагадаем, што 16 чэрвеня ён вывез у лес, сілком утрымліваючы ў аўтамабілі, 39-гадовага мужчыну. Там распрануў яго, прывязаў да дрэва і, нанёсшы некалькі ўдараў кулаком у жывот, сышоў, пакінуўшы аднаго.

Праз тры гадзіны пацярпелы здолеў вызваліцца і звярнуцца па дапамогу. Абвінавачаны падазраваў мужчыну ў крадзяжы маёмасці.

Судом Воранаўскага раёна ён быў прызнаны вінаватым. Яму прызначана пакаранне — 3 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 150 базавых велічынь (на сёння гэта 3 675 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0