Пра выпадак, што адбыўся 24 кастрычніка, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Экіпажу ДАІ паступіла паведамленне, што каля санаторыя «Буг» адбылося ДТЗ, а віноўнік-матацыкліст спрабуе збегчы. Інспектары неадкладна выехалі на месца здарэння.

Пры пад'ездзе да санаторыя «Буг» яны заўважылі дзяўчыну і хлопца, якія спрабавалі збегчы ў напрамку в.Залуззе, пры гэтым хлопец бег у руках з матацыклам. На патрабаванні спыніцца, уцекачы толькі паскорыліся.

У выніку іх дагналі. Высветлілася, што парушальнік — 23-гадовы жыхар Залуззя, ён быў п'яны. У яго выявілі 2,2 праміле алкаголю.

Аднак на гэтым інцыдэнт не вычарпаўся.

Падчас афармлення пратаколу з лесу выйшаў хлопец, ён умяшаўся ў справу. Ён нетактоўна выказаўся ў адрас супрацоўнікаў ДАІ і спрабаваў перашкодзіць складанню адміністрацыйнага матэрыялу. Хлопцу была зроблена заўвага, у адказ ён ударыў супрацоўніка ДАІ ў вобласць твару і спрабаваў збегчы, але быў затрыманы.

Хуліганам аказаўся 17-гадовы школьнік. Раней ён быў асуджаны за прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Зараз у дачыненні яго заведзена крымінальная справа па арт.364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0