4 лістапада (нядзеля) у матчы 27-га тура БАТЭ прыме «Нёман» (пачатак 18.00).

На гэтую гульню ўстаноўлена адзіная цана — 50 капеек.

У супрацьстаянні з гарадзенцамі БАТЭ можа датэрмінова гарантаваць сабе заваёву 15-га чэмпіёнскага тытула, прычым клубу дастаткова згуляць унічыю

Тым, хто набыў квіткі па старой цане, вернуць розніцу — пры абавязковым прад'яўленні чэка ў месцы пакупкі, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0