Расійска-брытанскі палітолаг, навуковы супрацоўнік University College of London Уладзімір Пастухоў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» выказаў меркаванне, што большасць расіян і сама расійская дзяржава не гатовыя прызнаць беларусаў і ўкраінцаў асобным народам.

Адзін з патэнцыйна магчымых сцэнарыяў рашэння канстытуцыйнай праблемы — 2024 для Пуціна такі, што Беларусь будзе ўцягнутая ў працэс больш інтэнсіўнага стварэння саюзнай дзяржавы з Расіяй, чым той, які адбываўся да гэтага часу, лічыць Пастухоў. І тады пытанне аб незалежнасці Беларусі стане больш актуальным, у параўнанні з якім пытанне аб незалежнасці Украіны проста затухне.

«Я спадзяюся, што гэты сцэнар не будзе рэалізаваны. Я запэўніваю вас, ёсць людзі і сілы, якія хацелі б яго рэалізаваць»,

— сказаў Пастухоў.

Палітолаг лічыць, што Лукашэнка выглядае чалавекам, які добраахвотна і па сваім уласным жаданні стаць часткай чагосьці большага (а не кіраўніком незалежнай дзяржавы) не захоча.

Аднак ніхто не ведае, у якім становішчы будзе знаходзіцца Лукашэнка з пункту гледжання стану эканомікі Беларусі.

Шмат будзе залежаць ад пазіцыі Захаду: ці пагодзіцца Захад у гэтым выпадку не паўтарыць памылку і засланіць дзірку ў беларускім бюджэце істотнай эканамічнай дапамогай, не паставіўшы Беларусь у тое становішча, у якое паставілі Украіну, заявіў у эфіры радыёстанцыі расійска-брытанскі палітолаг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру