Частку крэдытных сродкаў, якія выдзелены беларускаму боку Кітаем, трэба накіроўваць на падтрымку прыватнага бізнэсу. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў кіраўніцтву ўрада падчас наведвання Віцебскага футравага камбіната, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
«У нас вялікая колькасць нявыбраных камерцыйных кітайскіх крэдытаў, сем мільярдаў, ёсць яшчэ і танныя. Нядаўна я распарадзіўся, каб вы спынілі арыентавацца толькі на гігантаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ёсць талковы прыватнік, якога мы ведаем, не проста шарлатаны з вуліцы, вось ім трэба дапамагаць. Яны за 20-30 мільёнаў (даляраў) створаць нам сотні тысяч працоўных месцаў».
Пры гэтым, падкрэсліў ён, не абавязкова выдзяляць на будаўніцтва новых прыватных прадпрыемстваў сотні мільёнаў ці мільярды даляраў.
Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад Віцебскі футравы камбінат. Пасля таго як прадпрыемства было выкуплена кампаніяй «Марка» ў 2013 годзе, у яго рэканструкцыю і мадэрнізацыю інвеставалі каля $ 24 млн. На камбінаце ўжо створана больш за 300 працоўных месцаў, плануецца павялічыць іх да 500.
«Выдатнае прадпрыемства, — пахваліў ён. — Калі б ён (гендырэктар «Марка» Мікалай Мартынаў) сябе не зарэкамендаваў, я б з ім не размаўляў ні пра холдынг, ні пра гэта. Ён сябе зарэкамендаваў добрым прыватнікам, бізнэсмэнам»