Фота Віктара Гіліцкага, kp.by

Фота Віктара Гіліцкага, kp.by

2 лістапада Ігар Міхайлавіч шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі Мінска. 80-гадовы кампазітар знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі, паведамляе kp.by.

— У таты інсульт, ён у цяжкім стане. Але мы спадзяемся на лепшае — цяпер з мамай ідзем у бальніцу, — распавёў «Камсамолцы» сын народнага артыста Андрэй Ігаравіч.

«У яго інсульт, цяпер ідзе аперацыя, што будзе далей — пакуль невядома», — паведамілі Еўрарадыё ў медустанове.

Беларускі кампазітар, народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок напісаў мноства хітоў, якія застаюцца папулярнымі і праз дзесяцігоддзі: «Алеся», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Вераніка», «Верасы», «Мой родны кут» і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0