Кіраўнік Назіральнай рады клуба Ігар Шуневіч сустрэўся з камандай і адміністрацыяй ХК «Дынама-Мінск», паведамляе прэс-служба клуба.

hcdinamo.by

«Пэўная стратэгія развіцця клуба намі сфармуляваная і будзе ўвасабляцца ў жыццё ў найбліжэйшы час, у тым ліку, у выглядзе некаторых кадравых рашэнняў, новым генеральным дырэктарам Дзмітрыем Баскавым, — адзначыў Ігар Шуневіч. — Усё, пра што я казаў на нядаўняй сустрэчы з вамі, неўзабаве знойдзе адлюстраванне ў канкрэтных дзеяннях. Не хаваю, гэта будзе ацэнка працы кожнага — ад галоўнага трэнера да гульцоў каманды. Сённяшняе становішча спраў такое, што мы маем права патрабаваць іншага выніку. Хачу пажадаць поспехаў у заўтрашнім матчы з «Барысам». Ад выніку гэтай гульні і выязнога паядынку ў Сочы шмат у чым будуць залежаць нашы бліжэйшыя дзеянні».

Нагадаем, што «Дынама» пасля 11 паразаў запар учора выйграла ў кітайскага «Кунлуня». Тым не менш у клуба 18 паразаў у 23 матчах і апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру