Фота Сяргея Гудзіліна

З'яўленне лёду ў гэтым годзе чакаецца пазней за сярэднія шматгадовыя тэрміны.

У канцы лістапада — пачатку снежня — на рэках басейнаў Дзвіны, Дняпра і Сожа, у першай дэкадзе снежня — Нёмана, Віліі і Бярэзіны, у другой дэкадзе снежня — Прыпяці. 

Аднак не выключана з'яўленне кароткачасовых ледзяных утварэнняў на вадаёмах у другой дэкадзе лістапада, бо ў гэты перыяд магчыма ўварванне на тэрыторыю краіны халодных паветраных мас, паведамляе Белгідрамет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0