Ужо які дзень у сеціве віруе скандал, выкліканы відэа радыё «Свабода» аб прымусовым загоне ў шэрагі БРСМ.
Чытайце: Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА
На ім выразна чуваць, як завуч у самых красамоўных фармулёўках агітуе школьнікаў уступаць у БРСМ.
Тыя не пагаджаюцца, і «Ганна Мікалаеўна» ідзе на розныя хітрыкі: то спрабуе расчуліць падлеткаў напамінам, што яе будуць гэтак сама паласкаць за невыкананне стопрацэнтнага плана, то спрабуе абудзіць іх грамадзянскае сумленне — «гэта антысаветчына нейкая!».
І хаця БРСМ сцвярджае, што відэа — старое, а новы кіраўнік заклікаў паведамляць яму аб фактах прымусовых загонаў, гнеў грамадства абрынуўся на арганізацыю.
Пад хэштэгам #загонБРСМ людзі ўзяліся ўзгадваць уласную практыку ўступлення ці неўступлення. І мала дзе ў тых водгуках было нешта на карысыць БРСМ — людзі пераважна расказвалі, як ад іх пагрозамі і прымусам патрабавалі ўступаць.
Але некаторыя расказвалі, што іх або не прымушалі, або што за ігнараванне нічога не было.
Допісаў пад хэштэгам стала настолькі шмат, што, відаць, у БРСМ вырашылі на гэта неяк рэагаваць.
У арганізацыі не сталі выдумляць альтэрнатыўны тэг, а абралі палітыку сутыкнення — пад тым самым хэштэгам лаяльная да арганізацыі моладзь піша свае — станоўчыя — гісторыі сяброўства ў арганізацыі.
У першай фаланзе пайшлі раённыя інтэрнэт-суполкі БРСМ.
Вядома, што ў пераважнай большасці выпадкаў гэта адбываецца пасля папярэдніх просьбаў БРСМаўскіх работнікаў да сваіх актывістаў.
Напрыклад, у суполцы БРСМ Укантакце пад адпаведным допісам, пакліканым сабраць прыхільнікаў арганізацыі, ужо больш за 200 станоўчых каментарыяў (з іх толькі адзін па-беларуску).
Праз тое, што пікіроўка адбываецца ў інтэрнэце і між маладымі людзьмі, то яна прымае і розныя візуальныя формы…:
…у залежнасці ад пазіцыі:





