У «Адзінай Расіі» распрацавалі законапраект аб дзейнасці ў Расіі кібердружын, якія выяўляюць у інтэрнэце супрацьпраўную інфармацыю. Такая практыка ўжо існуе - пошукам незаконнага кантэнту займаюцца актывісты і казакі, піша bbc.com.
Дакумент пакуль не занесены ў Дзярждуму і патрабуе дадатковых узгадненняў.
Па словах ініцыятараў, дзейнасць кібердружыннікаў будзе добраахвотнай і яе не мяркуецца аплачваць, а закон патрэбен для больш эфектыўнага рэагавання праваахоўных органаў на звароты.
Кібердружыны ўжо дзейнічаюць у некаторых рэгіёнах РФ, напрыклад, у Белгародскай вобласці. Дружыннікі праглядаюць старонкі маладых белгародцаў у сацсетках і паведамляюць у паліцыю, Следчы камітэт і Роскомнадзор аб выяўленых парушэннях.
У 2016 годзе на базе МГУТУ імя Разумоўскага (Першага казацкага ўніверсітэта) была створана казацкая кібердружына.
Аналагічная ініцыятыва ёсць у «Маладой гвардыі Адзінай Расеі» — «Медыягвардыя».
У 2018 годзе ў Расіі рэзка вырасла колькасць крымінальных спраў, распачатых па артыкуле аб экстрэмізме, у тым ліку ў дачыненні да тых, хто рабіў рэпост ў сацыяльных сетках.
Адным з найбольш вядомых падобных выпадкаў стала справа 23-гадовай барнаульскай студэнткі Марыі Матузной, якая некалькі гадоў таму захавала на сваёй старонцы «Укантакце» некалькі мемаў, якія падаліся следчым «экстрэмісцкімі».
Падставай для распачынання справа ў дачыненні да Матузной сталі заявы студэнтак алтайскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі Дар'і Ісаенка і Анастасіі Бітнер.
Па іх жа заяве была распачатая крымінальная справа супраць студэнта Алтайскага краявога каледжа культуры Данііла Маркіна. Ён таксама абвінавачваецца ў экстрэмізме з-за мемаў «Укантакце».