Графіці на вуліцы яго імя, у раёне станцыі метро «Пушкінская» з'явілася на замову БРСМ, да 100-годдзя арганізацыі, піша tut.by.
Сяргей Прытыцкі, дзеяч Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у 1936 быў асуджаны польскімі ўладамі на смерць за спробу забойства правакатара ў зале суда. Прысуд замянілі пажыццёвым, у верасні 1939-га Прытыцкі выйшаў на волю. У часе Другой сусветнай ён арганізоўваў камсамольскае падполле, а пасля вайны быў кіраўніком БССР — старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета.
Чытайце: Шчаслівы лёс беларускага тэрарыста нумар адзін





