На трэніроўцы па плаванні ледзь не патануў 8-гадовы хлопчык: распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

У адным з вучэбна-спартыўных устаноў Мсціслава 26 верасня праходзілі заняткі па плаванні ў басейне сярод дзяцей 2-3 класаў. 19-гадовая трэнер-выкладчык ненадоўга страціла пільнасць, а пасля выявіла, што адзін з хлопчыкаў ляжаў на глыбіні 30-40 см пад вадой тварам уніз.

Дзіця вынялі з вады і аказалі неадкладную дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.

У хлопчыка выявілі механічную асфіксію, наступствы якой маглі пагражаць яго жыццю. Цяпер дзіця выпісана з лякарні, адчувае сябе добра.

Мсціслаўскі РАСК распачаў супраць выкладчыцы крымінальную справу за неналежнае выкананне абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0