У Жабінкаўскім раёне школьнік спрабаваў перашкодзіць супрацоўніку ДАІ і ўдарыў яго ў твар, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 24 кастрычніка. Каля 13.10 паступіла паведамленне аб ДТЗ каля санаторыя «Буг». Пры гэтым нецвярозы віноўнік-матацыкліст спрабаваў знікнуць з месца здарэння. «На пад'ездзе да санаторыя супрацоўнікі заўважылі дзяўчыну і хлопца. Хлопец бег, ведучы ў руках матацыкл. На патрабаванні спыніцца маладыя людзі толькі паскорыліся, — распавялі ў ДАІ. - Калі інспектары ДПС дагналі пару, хлопец пацвердзіў факт аварыі. Ён растлумачыў, што спалохаўся і вырашыў уцячы».

Парушальнікам выявіўся 23-гадовы жыхар вёскі Залуззе. Медыцынскі агляд паказаў 2,2 праміле спірту ў выдыханым ім паветры.

Падчас афармлення пратаколу з лесу выйшаў хлопец, які вырашыў умяшацца. «Малады чалавек неўхвальна выказваўся ў адрас супрацоўнікаў ДАІ і спрабаваў перашкодзіць складанню адміністрацыйнага матэрыялу. Яму была зроблена заўвага, пасля чаго ён ударыў супрацоўніка ДАІ ў твар і збег, але быў затрыманы», - паінфармавалі ў ДАІ.

Нападнікам быў 17-гадовы мясцовы жыхар, навучэнец 11 класа адной са школ Жабінкаўскага раёна. Ён быў раней судзімы за нанясене цялесных пашкоджанняў. У яго дачыненні распачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру