Flickr.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША па-ранейшаму адкрытыя да заключэння новага ўсёабдымнага пагаднення з Іранам і заклікаў Тэгеран «зрабіць выразны выбар». Заява амерыканскага прэзідэнта з'явілася за некалькі дзён да ўвядзення новай хвалі санкцыі ў дачыненні Ірана.

«Наша мэта — прымусіць рэжым зрабіць выразны выбар: альбо спыніць свае кепскія паводзiны, або працягваць шлях да эканамічнай катастрофы», — сказаў Трамп у сваёй заяве, апублікаванай Белым домам.

«Злучаныя Штаты па-ранейшаму адкрытыя да дасягнення новай ўсёабдымнай угоды з Іранам, якая назаўжды заблакуе яму шлях да ядзернай зброі, закране увесь спектр яго зламысных дзеянняў і будзе дастойная іранскага народа. Пакуль гэтага не здарыцца нашы гістарычныя санкцыі будуць заставацца ў сіле», — сказана ў заяве.

Трамп падкрэсліў, што Вашынгтон ўводзіць санкцыі «супраць рэжыму і яго дзеянняў, а не супраць шматпакутнага іранскага народа». «Мы заклікаем рэжым адмовіцца ад сваіх ядзерных амбіцый, змяніць паводзіны, паважаць правы сваіх грамадзян і вярнуцца за стол перамоваў. Мы разлічваем на супрацоўніцтва нашых саюзнікаў і партнёраў у гэтых намаганнях», - сказаў амерыканскі лідар.

Новы пакет санкцый у дачыненні да Ірана ЗША, якія выйшлі з ядзернай здзелкі, плануюць увесці 5 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?