Прэс-служба ГУ МУС РФ па Краснадарскім краі

Прэс-служба ГУ МУС РФ па Краснадарскім краі

Амаль 20 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення пасажырскага цягніка №301 Мінск — Адлер з грузавіком у Краснадарскім краі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Паўночна-Каўказскай чыгункі.

Здарэнне адбылося сёння а 4-й раніцы. Кіроўца грузавога аўтамабіля праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і выехаў на рэйкі. Машыніст цягніка ужыў экстранае тармажэнне, але адлегласць аказалася недастатковай, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

Кіроўца грузавіка дастаўлены ў бальніцу. Таксама пацярпелі машыніст і памочнік машыніста, 15 пасажыраў цягніка звярнуліся па медыцынскую дапамогу са скаргамі на лёгкія траўмы. Усяго ў цягніку ехала 650 чалавек, у тым ліку 188 дзяцей.

Паведамляецца, што сярод пацярпелых — трое беларусаў.

Агенцтва ТАСС удакладняе, што ў бальніцу былі дастаўлены чатыры чалавекі, адзін з іх у цяжкім стане.

Рух цягнікоў у цяперашні час ажыццяўляецца па суседніх рэйках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0