«Энергетык-БДУ» ў матчы 29 тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе перамог «Граніт» (3:0) і ўслед за «Славіяй» выйшаў у вышэйшую лігу.
На рахунку сталічнай каманды стала 67 ачкоў.
Галоўным трэнерам клуба з'яўляецца Анатоль Юрэвіч. Дапамагае яму Арцём Радзькоў.
«Энергетык-БДУ» пад назвай «Зорка-БДУ» ужо выступаў у вышэйшай лізе на працягу чатырох сезонаў — з 2002 па 2005 год.
Такім чынам, праз 13 гадоў «Энергетык-БДУ» зноў згуляе ў элітным дывізіёне.