Знішчальнік МіГ-29М пацярпеў крушэнне падчас трэніровачнага палёту ў Егіпце. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Аб'яднаную авіябудаўнічую карпарацыю (ААК).

«Коммерсант» са спасылкай на крыніцу удакладніў, што разбіўся адзін з знішчальнікаў МіГ-29М/М2, які Расія паставіла ў Егіпет у 2018 годзе ў рамках кантракту.

Егіпецкі пілот катапультаваўся, яго жыццю нічога не пагражае. Прычынай аварыі маглі стаць тэхнічныя непаладкі або памылка пілота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0