Фота з суполкі Укантакце «Типичное Путятино».
У Пуцяцінскім раёне Разанскай вобласці, непадалёк ад вёскі Унгор, адбыўся прарыў магістральнага газаправода, гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага ўпраўлення МНС. У ведамстве заявілі, што пагрозы населеным пунктам прарыў не нясе.
«Пацярпелых няма. На месца здарэння выехалі 10 адзінак тэхнікі, 24 чалавекі асабовага складу», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Па дадзеных ria.ru, на месцы прарыву ўтварыўся факел полымя вышынёй 15 м. Зараз участак газаправода працягласцю амаль 50 км перакрыты, адбываецца выгаранне газу.
У раёне здарэння загарэўся лес. Зарыва ад пажару відаць у некалькіх суседніх раёнах вобласці.